ЕГУ пачынае прыёмную кампанію — 2012
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, які сёлета святкуе свае
Для студэнтаў бакалаўрыяту і магістратуры прадугледжаныя гранты, якія пакрываюць кошт навучання альбо цалкам, альбо часткова, а таксама стыпендыі ў памеры 2000 еўра на год.
У апошні тыдзень сакавіка — падчас вясновых школьных вакацый у Беларусі (26 сакавіка — 1 красавіка)— ЕГУ запрашае вучняў старэйшых класаў, іх бацькоў і сяброў атрымаць падрабязную інфармацыю пра навучанне ў ЕГУ і «прымерыць» на сябе лад жыцця студэнта ЕГУ: наведаць «Універсітэцкія вакацыі ў ЕГУ», падчас якіх абітурыенты атрымаюць магчымасць папрысутнічаць на занятках, дазнацца пра магчымасці, якія дае ўніверсітэт, паразмаўляць з кіраўніцтвам і студэнтамі ўніверсітэта, а таксама пабачыць старажытны цудоўны горад Вільню! Акрамя таго, абітурыенты атрымаюць магчымасць здаць адзін з уступных экзаменаў — эсэ альбо кампазіцыю.
***
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт — прыватны, некамерцыйны ўніверсітэт, які быў заснаваны ў Мінску ў 1992 годзе і аднавіў сваю працу ў Вільні (Літва) ў 2005 г. На цяперашні момант у ЕГУ навучаюцца каля 2000 студэнтаў, пераважна з Беларусі, якія атрымліваюць якасную сучасную гуманітарную адукацыю па найбольш запатрабаваных на еўрапейскім рынку працы спецыяльнасцях.
Дыплом ЕГУ — гэта дыплом еўрапейскага ўзору, які прызнаецца ва ўсіх краінах Еўрасаюза і краінах Паўночнай Амерыкі.