БЕЛ Ł РУС

Майра Мора пакінула офіс прадстаўніцтва ЕС

29.02.2012 / 14:31

Яна сама села за руль аўто і з'ехала.

Сёння, прыкладна ў 13:30 кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі ў Мінску Майра Мора выйшла з офіса прадстаўніцтва. На аўтамабілі «Вольва» з дыпламатычнымі нумарамі яна з’ехала са стаянкі.

Праўда, у Майры Моры не было з сабой якога-небудзь багажу. Таму не выключана, што Майра Мора скіравалася на сустрэчу з пасламі краін Еўрасаюза, якія ў знак салідарнасці абвясцілі пра тое, што таксама пакінуць Беларусь следам за Шарэпкам і Морай, якія выдаляе афіцыйны Мінск.

У першай палове дня дыпламаты вялі консультацыі з МЗСамі сваіх краін.

Некалькімі хвілінамі раней было паведамлена, што будынак свайго пасольства пакінуў пасол Польшчы ў Беларусі Лешэк Шарэпка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула