БЕЛ Ł РУС

Пуцін: Санкцыі ЕС супраць Беларусі не адаб'юцца на нашых інтэграцыйных працэсах

29.02.2012 / 14:59

Санкцыі ЕС супраць Беларусі не адаб’юцца на інтэграцыйных працэсах паміж Масквой і Мінскам. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр, кандыдат у прэзідэнты Расіі Уладзімір Пуцін 29 лютага на сустрэчы са сваімі даверанымі асобамі.

«Я, па-першае, спадзяюся, што рана ці позна нармалізацыя наступіць паміж Еўрасаюзам і Беларуссю. Але гэта ніяк не паўплывае на ход нашых інтэграцыйных працэсаў Гэта дакладна…» — цытуе Пуціна РІА Навіны.

«У гэтым выпадку я не думаю, што гэта замах на Мытны саюз, на Адзіную эканамічную прастору. Гэта чыста так ўзаемаадносіны палітычнага характару паміж Еўрасаюзам і Беларуссю ў гэтым выпадку. Мы шкадуем з нагоды гэтага…», — дадаў кіраўнік урада Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула