БЕЛ Ł РУС

Майра Мора пакінула Беларусь

29.02.2012 / 19:33

Кіраўніца прадстаўніцтва Еўрасаюза Майра Мора пакінула Беларусь.
Раней з Мінска з’ехаў пасол Польшчы Лешак Шарэпка. Нагадаем, менавіта гэтым дыпламатам беларускія ўлады 28 лютага рэкамендавалі «выехаць у свае сталіцы для кансультацый, каб давесці свайму кіраўніцтву цвёрдую пазіцыю беларускага боку аб непрымальнасці ціску і санкцый».

Такая мера была прынятая ў адказ на рашэнне Рады ЕС ад 27 лютага пашырыць спіс неўяздных беларускіх чыноўнікаў, уключыўшы ў яго яшчэ 21 прозвішча.

Краіны Еўрасаюза адрэагавалі на дзеянні беларускіх уладаў адкліканнем паслоў з Мінска. Такое рашэнне было прынята ўчора позна ўвечары на экстранай нарадзе камітэта па палітычных пытаннях і пытаннях бяспекі ў Брусэлі.

Амбасадары ўсіх краін ЕС у Мінску да канца сённяшняга дня павінны выехаць з Беларусі. Перад ад’ездам яны правялі кансультацыі ў пасольстве Францыі.

Пазіцыю ЕС падтрымалі Злучаныя Штаты Амерыкі.

Дзярждэп ЗША далучыўся да Еўрасаюзу з заклікам да афіцыйнага Мінску «спыніць падаўленне грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі», —
падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпу Марк Тонар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула