БЕЛ Ł РУС

«Дынама» прайграла першы матч Кубка Гагарына

29.02.2012 / 22:00

У першым матчы чвэрцьфінальнай серыі Заходняй канферэнцыі Кубка Гагарына мінскае "Дынама" 29 лютага ў Маскве ў авертайме прайграла маскоўскаму "Дынама" - 1:2 (0:0, 0:0, 1:1, 0:1).

У Мінска шайбу закінуў Петэр Падградскі (46.36, 5х4, пас - Аляксандр Кулакоў).

Наступная гульня серыі пройдзе 1 сакавіка ў Маскве. Затым каманды згуляюць 3 і 4 сакавіка ў Бабруйску. Серыя праводзіцца да чатырох перамог. Пры неабходнасці дадатковыя сустрэчы пройдуць 6 (Масква), 8 (Мінск) і 10 (Масква) сакавіка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула