Праваслаўныя перамаглі і ў Гомелі
Алена Германовіч, БелаПАН
Паказ у горадзе над Сожам рок-оперы «Ісус Хрыстос — суперзорка», запланаваны на 4 сакавіка, адменены.
Раней выступленне было адменена ў Магілёве і Мінску. Чакаецца, што ў Брэсце яно ўсё ж адбудзецца.
Як паведамілі ва ўпраўленні культуры Гомельскага аблвыканкама, санкт-пецярбургскі тэатр «Рок-опера» сам адмовіўся ад тура, не чакаючы рашэння мясцовых улад. Нагадаем, у гарадскі і абласны выканаўчы камітэты 13 лютага звярнулася Гомельская праваслаўная епархія з просьбай адмяніць выступленне. Святары заявілі аб тым, што дэманстрацыя ў першую нядзелю Вялікага посту твору, у якім скажоная біблейская гісторыя, можа абразіць пачуцці вернікаў.
Ва ўпраўленні культуры дадалі, што разглядалі варыянт пра перанос даты паказу рок-оперы, але пагадзіліся з рашэннем артыстаў. Найбліжэйшым часам выступленняў санкт-пецярбургскага тэатра ў Гомелі не плануецца.
Чытайце таксама:
Каментары да артыкула