Уга Чавес: «Лунаю, як кондар»
Прэзідэнт Венесуэлы акрыяў пасля аперацыі.
Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес упершыню пасля новай хірургічнай аперацыі, зробленай яму ў пачатку гэтага тыдня на Кубе, пакінуў запіс у сваім мікраблогу ў Twitter.
«Добры вечар, даражэнькія мае! Я лунаю, як кондар! Пасылаю ўсім сваю бязмежную любоў! Будзем жыць і будзем перамагаць», — піша chavezcandanga.
Аперацыя па выдаленні злаякаснай пухліны была зробленая Чавесу кубінскімі лекарамі ў ноч на аўторак. Новаўтварэнне было выяўлена ў Чавеса прыкладна там жа, дзе ў яго была злаякасная пухліна кішачніка, выдаленая летась.