БЕЛ Ł РУС

Пётра Мурзёнак. Жаданне

1.03.2012 / 14:04

Nashaniva.com

Не хачу пасмяротна,
А хачу па жыцці
Разам з краем свабодным
Штохвілінна ісці

Не хачу пасьмяротна,
А хачу па жыцці
Разам з краем свабодным
Штохвілінна ісці.

Каб чытаць нашы вершы
Маглі ўсёй стараной,
Мова родная першай
Мусіць быць, не другой.

Салавей дзе? Крушына?
Дзе Дудзіцкі, Сяднёў?
Чаму доўга краіна
Сваіх звала сыноў?

Не хачу пасмяротна,
А хачу па жыцці!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула