БЕЛ Ł РУС

На станцыі «Кастрычніцкая» пачаў працаваць першы ў мінскім метро пункт надгляду — фотафакт

1.03.2012 / 17:12

Тут праходзяць дагляд пасажыры з вялікімі сумкамі і асобы, якія выклікалі падазрэнне.

1 сакавіка на станцыі «Кастрычніцкая» Мінскага метрапалітэна пачаў працаваць пункт надгляду.

Па словах спецыялістаў, пункт абсталяваны інтраскопам (рэнтгенаўскі сканер) і комплексам металашукальнікаў. Тут праходзяць надгляд пасажыры з вялікімі сумкамі і асобы, якія выклікалі падазрэнне ў супрацоўнікаў міліцыі або метрапалітэна.

Пакуль такі пункт адкрыты на адной станцыі. Наконт планаў стварэння такіях пакояў на іншых станцыях спецыялісты не паведамілі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула