БЕЛ Ł РУС

Як міліцыя называе Лукашэнку

1.03.2012 / 18:41

НШ, ТГ

«Тут будзе ВДЛ…»

У першы вясновы дзень мы апытвалі жыхароў на вуліцах горада. Выбраліся на праспект Пераможцаў, дзе даўно ўжо не здымалі. Раптам падыходзіць міліцыя і правярае дакументы:

— Можа, вы адсюль куды-небудзь сыдзеце…

— Ды толькі прыйшлі, чаго сыходзіць?

— Тут будзе ВДЛ…

— Хто?

— Высшее должностное ліцо», — патлумачыў міліцыянт. І дадаў: «І каб ніякіх хлапкоў!»

Нам далі паздымаць да 17-й гадзіны, а потым параілі сыходзіць. Відаць, таямнічае ВДЛ не любіць сутыкацца з журналістамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула