БЕЛ Ł РУС

Рафаэл Ледэсма стаў гульцом літоўскай «Судувы»

5.03.2012 / 11:08

Пасля трох гадоў у Беларусі бразільскі плэймейкер Рафаэл Ледэсма вярнуўся ў літоўскае першынство, дзе будзе выступаць за «Судуву» з Марыямпаля.

За тыдзень да старту чарговага чэмпіянату літоўскай лігі, А «Судува» зрабіла знакавае набыццё ў асобе бразільскага паўабаронцы Рафаэла Ледэсмы.

Лацінаамерыканец, якому ў канцы мінулага года споўнілася 29 гадоў, выдатна зарэкамендаваў сябе ў чэмпіянаце Літвы ў складзе «Каўнаса». Пасля ён перабраўся ў суседнюю Беларусь, дзе выступаў за сталічны «Партызан», а мінулы сезон правёў у арэндзе ў мінскім «Дынама».

«Я шукаў найлепшы варыянт для сябе, і ім стала «Судува». Гэта амбіцыйны клуб з выдатным трэнерам і выдатнымі ўмовамі для трэніровак,
 — растлумачыў футбаліст афіцыйнаму сайту клуба. — Зраблю ўсё, каб выйграць чэмпіёнства, і, думаю, выйграць золата цалкам магчыма».

У 2006 годзе плэймейкер перайшоў з «Атлетыка Мінейра» ў «Каўнас» і стаў з часам адным з найлепшых легіянераў у гісторыі чэмпіянату Літвы. У 2007 г. Ледэсма быў прызнаны найлепшым гульцом года, па выніках якога абараніў з «Каўнасам» чэмпіёнскі тытул, а таксама сенсацыйна адолеў «Рэйнджэрс» у адборачным раундзе Лігі чэмпіёнаў УЕФА.

Ліга А стартуе 10 сакавіка, і ўжо ў першым туры «Судуву» чакае сур’ёзная праверка матчам з дзеючым чэмпіёнам краіны панявежыскім «Экранасам».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула