БЕЛ Ł РУС

У цэнтры Мінска ўводзяць аднабаковы рух

5.03.2012 / 13:11

Хартыя'97

Праблема практычна ўсіх вялікіх гарадоў Беларусі — гістарычны цэнтр.

Старыя забудовы не дазваляюць пашырыць вуліцы, знайсці месца для новай паркоўкі вельмі складана, а часцей за ўсё проста немагчыма. Гарадскія ўлады змагаюцца з гэтым рознымі спосабамі: будуюць гарадскія аб’язныя кольцы, забараняюць уезд у цэнтральную частку населеных пунктаў вялікагрузных аўтамабіляў і інш. Адным з варыянтаў памяншэння нагрузкі на цэнтральныя вуліцы з'яўляецца ўвядзенне аднабаковага руху, паведамляе інтэрнэт-партал «Бізнес Лідар».

Так, на адной з цэнтральных вуліц сталіцы Беларусі -- вуліцы Энгельса -- ДАІ збіраецца ўвесці аднабаковы рух (на ўчастку паміж вуліцамі Кірава і Ульянаўскай). Такім чынам аўтаінспектары хочуць стварыць нармальныя ўмовы для руху аўтатранспарту, паколькі з адкрыццём тут 2-й гарадской бальніцы на паўстала праблема паркоўкі. Пасля ўвядзення аднабаковага руху адзін бок вуліцы можна будзе аддаць пад стаянку «елачкай» - аўто будуць паркавацца пад кутом 45 градусаў да ходнікаў, што павысіць колькасць стаяначных месцаў.

Аб даце ўвядзення аднабаковага руху на гэтым участку вуліцы Энгельса ДАІ паведаміць загадзя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула