БЕЛ Ł РУС

У Маскве Пуцін набраў 46,95% галасоў, Прохараў — 20,45%

5.03.2012 / 17:06

Прэм’ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін па выніках апрацоўкі 100% бюлетэняў у Маскве лідзіруе на выбарах прэзідэнта з 46,95% галасоў, на другім месцы Міхаіл Прохараў, які набраў 20,45%, вынікае з дадзеных, апублікаваных на афіцыйным сайце Масгарвыбаркама.

На трэцім месцы па выніках прэзідэнцкай гонкі ў сталіцы Расіі лідар КПРФ Генадзь Зюганаў, які атрымаў 19,18% галасоў выбаршчыкаў, за ім ідзе лідар ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі, які набраў 6,3%, на пятым месцы лідар «Справядлівай Расіі» Сяргей Міронаў, за якога пададзена 5,05%.

Паводле Масгарвыбаркама, яўка на выбарчыя ўчасткі ў Маскве 4 сакавіка склала 58,18%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула