БЕЛ Ł РУС

Юрый Зісер: За краіну ці супраць Лукашэнкі?

6.03.2012 / 18:01

а як думаеце Вы?

Пройдзе нейкі час, перш чым людзі, аслепленыя нянавісцю да Лукашэнкі, за ім разгледзяць краіну.

На жаль, многія блытаюць паняцці «за краіну» і «супраць Лукашэнкі», — піша ў сваім блогу заснавальнік партала Tut.by Юрый Зісер. — Ад гэтага адбываецца неразуменне па многіх уздыманых мною пытаннях.

Антылукашысты ўсе падзеі разглядаюць у плоскасці, ці выгадныя яны Лукашэнку. Краіна, народ іх не хвалююць.

Іх хвалюе толькі помста Лукашэнку і яго прыніжэнне. Менавіта таму асноўная маса беларусаў так слаба натхняецца іх прамовамі.

Думаю, правільна было б цікавіцца ў першую чаргу, ці выгадная нейкая падзея краіне, людзям, эканоміцы, бізнесу, культуры, інтэрнэту. А тое, ці выгадная падзея асобным асобам, павінна цікавіць у апошнюю чаргу.

Напэўна, мусіць прайсці нейкі час, перш чым людзі, аслепленыя нянавісцю да Лукашэнкі, за ім разгледзяць краіну.
Гэта цяжка, але трэба пастарацца зразумець, што ў Беларусі жыве не адзін Лукашэнка.
Жыве і працуе 9,5-мільённая краіна, і любому чалавеку, якога хвалюе краіна, важна дзейнічаць не супраць чаго і каго б там ні было, але ў інтарэсах краіны перш за ўсё».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула