БЕЛ Ł РУС

Школьнікам дазволілі прагуляць заняткі 11 сакавіка для праходжання рэпетыцыйнага тэставання

6.03.2012 / 12:05

Міністэрства адукацыі Беларусі дазволіла школьнікам прапусціць вучобу 11 сакавіка для праходжання рэпетыцыйнага тэставання, паведамляе прэс-служба гэтага ведамства.

Нагадаем, Лукашэнка падпісаў указ аб пераносе працоўнага дня з пятніцы 9 сакавіка на нядзелю 11 сакавіка ў сувязі з Міжнародным жаночым днём 8 сакавіка, які з’яўляецца ў Беларусі выхадным днём.

У сувязі з гэтым, паведамляе прэс-служба, у Мінадукацыі сталі паступаць пытанні ад абітурыентаў і іх бацькоў: некаторыя ВНУ запланавалі правесці рэпетыцыйныя тэставанні па розных прадметах у нядзелю 11 сакавіка.

«У сувязі з такімі пытаннямі тлумачым: «Арганізацыям, у тым ліку і навучальным установам, дадзена права (з улікам спецыфікі) перанесці працоўны дзень у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам. Калі ж у некаторых школьнікаў заняткі ў навучальнай установе супалі з рэпетыцыйным тэставаннем, то па заяве бацькоў ці іншых законных прадстаўнікоў будучыя абітурыенты змогуць пайсці на тэставанне», — заяўляе прэс-служба Мінадукацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула