БЕЛ Ł РУС

Аляксандр Глеб дэбютаваў у чэмпіянаце Расіі

6.03.2012 / 16:32

nn.by

Аляксандр Глеб выйшаў у стартавым складзе «Крылаў Саветаў» у матчы 33-га тура чэмпіянату Расіі па футболе (каманды, што гуляюць за 9-16-я месцы).

«Крылы» сёння гулялі ў Пярмі супраць «Амкара» і прайгралі з лікам 1:2. Глеб правёў на полі ўвесь матч.

У складзе самарскага клуба выйшлі таксама беларусы: галкіпер Сяргей Верамко і абаронца Дзмітрый Верхаўцоў. Форвард Сяргей Карніленка ўдзелу ў матчы не бярэ — ён дыскваліфікаваны, Дзмітрый Молаш знаходзіцца ў запасе.

***

Нагадаем, што найлепшы беларускі футбаліст апошняга дзесяцігоддзя А.Глеб падпісаў кантракт з самарскім клубам «Крылы Саветаў» 17 лютага, што для многіх спецыялістаў стала нечаканасцю. 31 студзеня 2012 г. Глеб скасаваў кантракт з «Барселонай», у якую перайшоў летам 2008 г. з лонданскага «Арсенала». У «Барселоне» Глеб правёў год, потым па сезоне гуляў у арэндзе ў «Штутгарце», «Бірмінгеме» і «Вольфсбургу».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула