БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка яшчэ раз павіншаваў Пуціна з перамогай

6.03.2012 / 20:22

Кіраўнікі Беларусі і Расіі найбліжэйшым часам сустрэнуцца.

Аляксандр Лукашэнка ў тэлефоннай гутарцы яшчэ раз асабіста павіншаваў наноў абранага прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна з пераканаўчай перамогай на выбарах, што прайшлі 4 сакавіка.

Як паведамляе прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы, падчас гутаркі быў абмеркаваны комплекс пытанняў, што тычацца далейшай інтэграцыі ў двухбаковым і шматбаковым фарматах.

Лукашэнка запрасіў Пуціна наведаць Беларусь з афіцыйным візітам, але ўжо найбліжэйшым часам яны плануюць правесці рабочую сустрэчу. Дзе і калі — прэс-служба не ўдакладняе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула