БЕЛ Ł РУС

Глеб перамог БАТЭ

6.03.2012 / 21:55

nn.by

«Гомель» узяў Суперкубак краіны па футболе.

«Гомель» выйграў у барысаўскага БАТЭ у матчы Суперкубка Беларусі (сустракаліся ўладальнікі Кубка краіны і чэмпіён нацянальнага першынства).

Матч, што скончыўся з лікам 2:0, прайшоў сёння ў футбольным манежы ў Мінску; паглядзець гульню сабраліся 1 600 заўзятараў.

Два галы — на рахунку навічка «Гомеля» Вячаслава Глеба (26-я і 63-я хвіліны).

БАТЭ, дарэчы, двойчы браў Суперкубак: у 2010 і 2011 гадах.

***

16–17 сакавіка пройдуць матчы ¼ фіналу Кубка. «Гомель» 16 сакавіка згуляе ў гасцях з Брэстам. А БАТЭ вылецеў з турніра на стадыі 1/8-й.

Чэмпіянат Беларусі стартуе 24 сакавіка.
У гэты дзень БАТЭ згуляе ў сталіцы з «Мінскам». А «Гомель» на Дзень Волі, 25 сакавіка, на сваім полі — з мінскім «Дынама».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула