БЕЛ Ł РУС

У Следчым камітэце пацвердзілі затрыманне гендырэктара ААТ «Агат-электрамеханічны завод» і яго намесніка

7.03.2012 / 20:33

Падрабязнасці справы не раскрываюцца.

Начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Беларусі Павел Траулька пацвердзіў факт затрымання генеральнага дырэктара ААТ «Агат-электрамеханічны завод». Інфармацыя пра гэта з’явілася ў інтэрнэце 7 сакавіка.

Як паведаміў Траулька,

разам з гендырэктарам кампаніі Віктарам Прыёмкам затрыманы яго намеснік па камерцыйных пытаннях. У межах якой крымінальнай справы гэта адбылося, пакуль не паведамляецца.
Не абвяшчаецца таксама, якія злачынствы інкрымінуюць двум кіраўнікам.
ААТ «Агат-электрамеханічны завод» знаходзіцца ў веданні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі.
Гэта адзінае прадпрыемства ў краіне, якое выпускае комплекс сродкаў аўтаматызацыі ўсіх звёнаў кіравання прынцыпова новага прызначэння. Заводам ажыццёўлены шэраг навукаёмістых праектаў у інтарэсах эканомікі Беларусі. Гэта інфармацыйна-даведачныя сістэмы для пасажырскага транспарту, камплектавальныя вырабы для вядучых прамысловых прадпрыемстваў краіны і шмат іншага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула