Партрэт Някляева на выставе маладых мастакоў
Паралельна на другім паверсе Палаца мастацтва ідзе небанальная выстава каліграфіі і шрыфту «Літарт».
Алесь Кудрашоў. «Партрэт паэта».
Такі «Літарасек» і кампазіцыя YHO сустракае на ўваходзе на «Літарт».
Уладзімір Цэслер. «Знакі».
Наталля Кузьмянкова. «Афрыканскае мастацтва».
Антон Баранаў.
Мікола Купава. «Застаўкі да выдання Францішка Скарыны» (злева і справа) і Ніна
Генадзь Мацур. «Гуканне вясны» (злева) і «Вялікдзень».
Канцэптуальны партрэт паэта намаляваў Алесь Кудрашоў. Твар Някляева складаецца з літарак, якія злятаюцца, нібы зорачкі, прыцягнутыя магнетызмам вачэй, з размешчаных абапал тэкстаў аўтара: «Вяртанне веры», «Чмель і вандроўнік», «Партрэт карабля». Тэксты ж намаляваны, нібы аўтарскія рукапісы, з праўкамі і малюначкамі. Цікавая праца.
Частку твораў маладых мастакоў — але не партрэт Някляева — яшчэ можна набыць.
Алесь Кудрашоў упершыню прагучаў, калі перамог на конкурсе Інстытута Гётэ са сваёй інсталяцыяй «Калідор вечнасці», задуманай для размяшчэння ў скверы Сымона Балівара ў Менску.
Паралельна на другім паверсе Палаца мастацтва вы пабачыце моцную, небанальную выставу каліграфіі і шрыфту «Літарт», дзе выставіліся гранды: Уладзімір Цэслер, Мікола Купава, Генадзь Мацур і сціжма таленавітых юнакоў.
На гэтую экспазіцыю сабраны крэатыўныя пошукі мастакоў на глебе літар, выкананыя за апошняе дзесяцігоддзе. Часам гэта сапраўдныя шэдэўры каліграфіі і графікі.
Прапануем Вам здымкі некалькіх твораў з экспазіцыі.
* * *
Палац мастацтва месціцца на вуліцы Казлова, 3. Гэта каля метро «Плошча Перамогі».
Выставы можна наведаць да 25 сакавіка, з 11.00 да 19.00 гадзін штодзённа, акрамя панядзелка.
Тэлефоны для даведак: