БЕЛ Ł РУС

Прыватны бізнэс праігнараваў перанос працоўных дзён

11.03.2012 / 11:09

Сяргей Гезгала

У сувязі з нізкім узроўнем пасажырапатоку «Мінсктранс» пасля абеду абвесціў пра скарачэнне колькасці рэйсаў.

Хоць усе дзяржпрадпрыемствы і ўстановы, у тым ліку школы, працуюць сёння, 11 сакавіка, па графіку пятніцы, вуліцы сталіцы стаяць паўпустыя. На іх мала як прыватнага аўтатранспарту, так і людзей. Прыватны бізнэс праігнараваў рашэнне ўрада аб пераносе працоўнага дня з пятніцы на нядзелю і працягвае адпачываць.

У сувязі з нізкім узроўнем пасажырапатоку 11 сакавіка ў другую змену ўносяцца змены ў працу грамадскага транспарту сталіцы, паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс».

Паводле інфармацыі са школ, на заняткі сёння прыйшла толькі палова вучняў.

Перанос працоўнага дня на нядзелю крытыкавалі як праваслаўныя, так і каталікі ды пратэстанты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула