Заўтра Нацбанк афіцыйна прэзентуе купюру ў 200 тыс. рублёў
Пакуль невядома, што будзе на ёй адлюстравана.
Нацыянальны банк Беларусі 12 сакавіка правядзе прэзентацыю банкноты наміналам 200 тыс. рублёў, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка.
Купюра наміналам 200 тыс. з'явіцца ў абарачэнні ў Беларусі 12 сакавіка гэтага года.
У пазбяганне падробак інфармацыя аб тым, як будзе выглядаць купюра ў Br200 тыс., пакуль трымаецца ў строгай таямніцы.