БЕЛ Ł РУС

Украіна, Малдова і Азербайджан забаранілі пракат «Жнівень. Восьмага»

11.03.2012 / 12:43

МБ

Міністэрства культуры Украіны забараніла пракат расійскага шавіністычнага фільма «Жнівень. Восьмага», Яно прыняло такое рашэнне на просьбу грамадскай арганізацыі «Свабода» і грузінскай дыяспары».

Прадстаўнікі «Свабоды» сцвярджалі, што фільм распальвае міжнацыянальную варожасць і «нянавісць да братняга грузінскага народа».

Раней фільм забаранілі да пракату ў Малдове і Азербайджане. Аўтараў вінавацяць у маніпуляванні масавай свядомасцю з мэтай абяліць уварванне ў Грузію і акупацыю часткі яе тэрыторыі. Шырэй беручы, фільм апраўдвае агрэсіўную імперскую палітыку.

Фільм «Жнівень. Восьмага» распавядае аб ваенным канфлікце ў Паўднёвай Асеціі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула