БЕЛ Ł РУС

Азаранка выйшла ў 4-е кола турніру ў Індыян-Уэлсе

12.03.2012 / 09:59

Першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка атрымала чарговую перамогу на буйным турніры ў амерыканскім Індыян-Уэлсе (прызавы фонд — $5,5 млн.).

У матчы 3-га раўнда наша суайчынніца ўпэўнена перагуляла расіянку Святлану Кузняцову (27-ы нумар сусветнага рэйтынгу) — 6:1, 6:2. Гэта сустрэча працягвалася 59 хвілін. У наступным коле Вікторыя Азаранка сустрэнецца з нямецкай тэнісісткай Юліяй Гёргес (15). У сваім першым паядынку Вікторыя Азаранка ўзяла верх над яшчэ адной немкай Монай Бартэль (37) — 6:4, 6:7, 7:6. Гэты матч працягваўся тры гадзіны.

Турнір на кортах Індыян-Уэлса завершыцца 18 сакавіка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула