БЕЛ Ł РУС

У Бангладэш запланаваны вялікі марш апазіцыі

12.03.2012 / 10:05

У сталіцы Бангладэш, горадзе Дака, натоўпы прыхільнікаў апазіцыі збіраюцца на антыўрадавую дэманстрацыю. У горадзе зачыненыя школы і крамы, а вуліцы патрулююць тысячы салдат і паліцэйскіх.

Нацыяналістычная партыя Бангладэш заяўляе, што сотні яе актывістаў былі арыштаваныя яшчэ да пачатку акцыі.

Апазіцыя таксама сцвярджае, што ўлады спецыяльна адмянілі аўтобусныя і паромныя рэйсы, каб пратэстоўцы не змаглі дабрацца да сталіцы.

Нацыяналісты патрабуюць адстаўкі ўрада, назначэння часовай адміністрацыі і правядзення новых выбараў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула