БЕЛ Ł РУС

Беларусы Пецярбурга рыхтуюць пікет у падтрымку рабочых Мікашэвіч

12.03.2012 / 10:19

Мікола Бугай

Працаўнікі «Граніта» трэці месяц дабіваюцца стварэння незалежнага прафсаюза.

«Сябры, нашаму земляку Алегу Стахаевічу і яго калегам вельмі патрэбна наша падтрымка, — піша ініцыятар пікета Ігар Станкевіч. — Алег Стахаевіч стаў вядомы на ўсю краіну і за яе межамі пасля таго, як у канцы снежня пад яго кіраўніцтвам за 200 кіроўцаў кар’ерных самазвалаў „БелАЗ“ напісалі заявы аб выхадзе з дзеючага на прадпрыемстве лукашэнкаўскага прафсаюза і стварылі арганізацыю Беларускага незалежнага прафсаюза. Працаўнікам надакучыла хамства начальнікаў і нізкія заробкі».

Станкевіч называе мікашэвіцкіх кіроўцаў «новай генерацыяй беларускіх працоўных».

Беларускія, еўрапейскія і расійскія прафсаюзы заявілі аб падтрымцы рабочых і, у прыватнасці, тэрмінова звольненых Алега Стахаевича і Людмілы Ліцвінка.

Станкевіч расказвае, што на днях Стахаевіч пабываў у Піцеры і ён асабіста з ім пазнаёміўся. Пад уражаннем ад гэтай сустрэчы ён і вырашыў арганізаваць пікет.

Піцерцы таксама распачынаюць збор сродкаў у дапамогу Стахаевічу і Ліцвінцы.

Хлопцы з граніту: рэпартаж пра рабочых з Мікашэвіч чытайце тут.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула