«Вярні тое, што скраў» — відэа
Міні-фільм пра Мікалая Статкевіча -- кандыдата, які атрымаў 6 гадоў зняволення.
Мікалай Статкевіч асуджаны па артыкуле аб масавых беспарадках за падрыхтоўку і ўдзел у Плошчы 2010 на 6 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 12 студзеня 2012 года па рашэнні Шклоўскага раённага суду ён быў змешчаны на тры гады ў турму закрытага тыпу, дзе ўмовы ўтрымання значна больш жорсткія, чым у калоніі. Працэс адбываўся ў закрытым рэжыме.
За час адбыцця пакарання палітвязень неаднаразова змяшчаўся ў ШІЗА. Акрамя таго, адміністрацыя калоніі прымушала пісаць прашэнне аб памілаванні.
24 лютага былы кандыдат у прэзідэнты абвешчаны лаўрэат прэміі імя Юрыя Захаранкі «З адкрытым забралам».