БЕЛ Ł РУС

У Маладзечне абакралі пенсіянерку з Мінска

12.03.2012 / 11:04

У краме на вуліцы Паркавай 9 сакавіка невядомы злачынца ўкраў у 87-гадовай мінчанкі кашалёк з грашыма.

Паводле заявы пацярпелай пенсіянеркі, здарэнне адбылося каля 12 гадзін 40 хвілін. На кароткі час яна паклала кашалёк у магазіне на стол. Зламысніку гэтага аказалася дастаткова. У кашальку было 80 тысяч рублёў. Заведзена крымінальная справа

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула