БЕЛ Ł РУС

Усе элементы абароны новай банкноты — фоты

12.03.2012 / 15:59

Nashaniva.com

Уначы грошы будуць свяціцца як флікеры.

Якія элементы абароны маюць новыя 200-тысячныя банкноты?

Малюнак фрагмента ляпніны столі музея і светлы элемент – літары "НБРБ".

Пры разглядзе банкноты на прасвет неафарбаваны элемент пярэдняга боку запаўняецца колерам фрагментаў адваротнага боку, утвараючы скончаны (адзіны) малюнак.

Малюнак музея, лічбавае і літарнае пазначэнне наміналу і іншыя тэкставыя рэквізіты пярэдняга боку банкноты маюць павялічаную таўшчыню маляўнічага пласта, дзякуючы чаму добра ўспрымаюцца навобмацак.

Антыкапіявальная сетка ўтворана тонкімі лініямі ў відзе геаметрычных фігур

Паўторны тэкст "НБРБ", "МАСТАЦКІ МУЗЕЙ" і лік "200000".

Спецыяльныя знакі для пазначэння наміналаў, выкананыя рэльефным друкам

Бясколерны рэльефны малюнак, бачны ў касым святле.

У цемры свецяцца блакітныя, жоўта-зялёныя і чырвоныя кветкі, а на адваротным баку - прастакутнік з лікам "200000" і вертыкальны серыйны нумар.

Апроч таго, металізаваная нітка з тэкстам «НБРБ» валодае аптычным кінетычным эфектам. Паўторныя блокі літар «НБ» і «РБ» ссоўваюцца адносна адна адной пры нахіле банкноты. На пярэднім баку банкноты ахоўная нітка бачная ў відзе бліскучых прастакутнікаў, якія ўтвараюць пункцірную лінію. Пры разглядзе банкноты на прасвет ахоўная нітка выглядае суцэльнай цёмнай паласой.

Пры нахіле банкноты з’яўляюцца літары «НБРБ» — кожная літара мае свой колер. Пры павароце банкноты на 180 градусаў колер кожнай літары змяняецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула