БЕЛ Ł РУС

У Брэсце на мосце праз Мухавец перакуліўся трактарны прычэп

12.03.2012 / 17:45

У выніку на гадзіну быў спынены рух тралейбусаў па мосце.

Трактар «Беларус» вёз вытворчае смецце на двух прычэпах. Калі ён падымаўся на мост праз раку Мухавец, адбылася аварыя. У машыне заблакавала правае задняе кола. У выніку трактар праз бардзюрны камень выехаў на газонк. Адзін з прычэпаў перакуліўся, смецце з яго высыпалася на праезную частку. 45-гадовы кіроўца трактара не пацярпеў.

На час прыборкі смецця, на гэтым участку моста давялося спыніць рух тралейбусаў. Іншыя транспартныя сродкі праязджалі ўчастак па сустрэчнай паласе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула