БЕЛ Ł РУС

Надзвычайнае здарэнне на вакзале Мінска: шукалі выбухоўку + фота

12.03.2012 / 21:30

Вакзал на нейкі час быў зачынены, цяпер рух цягнікоў адноўлены, было эвакуявана 700 чалавек.

21.35

Сапёры з сабакамі з'ехалі. Людзей пачалі запускаць у будынак вакзала. Рух цягнікоў аднаўляецца, гучаць абвесткі пра спазненні, паведамляе Радыё Свабода.

Чыгуначны вакзал працуе ў звычайным рэжыме. Перапынак склаў 35 хвілін. Цягам гэтага часу не прымалі цягнікі з барысаўскага кірунку.

21:11

Чыгуначны вакзал у Мінску ўвечары 12 сакавіка быў ачэплены міліцыяй, унутр будынка нікога не прапускалі.

Як паведамілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў на транспарце МУС, у міліцыю паступіла тэлефанаванне ад невядомага, які сказаў пра замініраванне вакзала. Была праведзена эвакуацыя людзей. На месца прыбыла група размініравання.

Каля самога будынка знаходзілася машына МНС. У выніку інцыдэнту людзі не маглі прайсці да цягнікоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула