У мінскім дэльфінарыі хлопчык зваліўся да дэльфінаў
Здарэнне адбылося пасля спектакля, калі ахвочыя фатаграфаваліся з удзельнікамі шоу.
Як перадае interfax.by, маленькі хлопчык, якому з выгляду было каля трох гадоў, зваліўся ў тэхналагічную адтуліну. Работнікі дэльфінарыя кажуць, што дзірку не агарадзілі, бо не ўяўлялі, што ў такую маленькую адтуліну можа хтосьці зваліцца.
Следам за дзіцем у ваду скокнуў яго бацька. Сур’ёзных траўмаў дзіця не атрымала, але перажыло псіхалагічны шок.Работнікі дэльфінарыя прапанавалі правесці з ім бясплатныя сеансы дэльфінатэрапіі.
Інцыдэнт здарыўся ў дэльфінарыі на Прытыцкага.