БЕЛ Ł РУС

Топ-менеджары «Лідскія аўтобусы «Нёман» трапіліся на адкаце

14.03.2012 / 09:51

Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Беларусі выяўлены факт злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі з боку службовых асоб ААТ «Лідскія аўтобусы «Нёман».

Як паведамілі ў Цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязей КДБ, у ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі Гродзенскага ўпраўлення Камітэта дзяржбяспекі ўстаноўлена, што намеснік дырэктара і начальнік аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і камплектацыі ААТ па папярэдняй змове рэалізавалі сталічнаму індывідуальнаму прадпрымальніку 20 ацяпляльнікаў HYDRONIC да аўтобусаў па заніжанай цане.

На рахунак прадпрыемства пакупнік перавёў 52 мільёны рублёў, а для службовых асоб, якія садзейнічалі выгаднаму набыццю камплектуючых, перадаў канверт з зараней агаворанай грашовай узнагародай.

У выніку супрацьпраўных дзеянняў ААТ «Лідскія аўтобусы «Нёман» прычынены ўрон у буйным памеры.

У дачыненні да службовых асоб ААТ Лідскім раённым аддзелам упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці распачата справа па ч. 2 арт. 424 Крымінальнага кодэкса (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула