БЕЛ Ł РУС

Шаркоў: «Ніякай акцыі «Стоп-бензін» не будзе»

14.03.2012 / 10:49

«Няма на гэта ніякай нагоды, няма інтарэса такога ў людзей».

На думку дырэктара інфармацыйна-асветніцкай арганізацыі «За аўто», людзі больш не гатовыя пратэставаць.

«А якія прычыны, каб нешта было? Няма на гэта ніякай нагоды, няма інтарэса такога ў людзей. Каб нешта гучна казаць, трэба спачатку пачуць іншы бок, зразумець, чаму так здарылася. Адпаведна людзі не хочуць нічога рабіць, няма настрою такога», — расказаў Арцём Шаркоў Еўрарадыё.

Ён лічыць, што акцыі пратэсту аўтамабілістаў могуць аднавіцца летам толькі ў тым выпадку, калі паліва працягне даражэць. І не на 5%, а на 10–15%.

Нагадаем, што ў ноч з 13 на 14 сакавіка канцэрн «Белнафтахім» падняў кошты на паліва ў сярэднім на 5%. Гэта першае падаражанне ў 2012 годзе. У 2011 годзе кошты на паліва паднімаліся шмат разоў, што выклікала гучныя акцыі пратэсту аўтамабілістаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула