БЕЛ Ł РУС

Маці Сяргея Каваленкі едзе на спатканне з ім

14.03.2012 / 11:17

Яна атрымала дазвол на сустрэчу і плануе, што ў другой палове дня наведае сына.

Намеснік старшыні партыі КХП — БНФ Юрась Беленькі накіраваў у Генеральную пракуратуру заяву адносна Сяргея Каваленкі. У сваёй заяве Беленькі нагадаў супрацоўнікам пракуратуры пра іх персанальную адказнасць за тое, што можа здарыцца з Сяргеем Каваленкам.

Сяргей Каваленка абвясціў галадоўку 19 снежня, потым рабіў перапынак, а бесперапынна трымае яе ад 8 лютага.

Яго асудзілі на 2 гады і 1 месяц за парушэнне ўмоваў адбыцця «хатняй хіміі», якой яго пакаралі за вывешванне бел-чырвона-белага сцягу на навагодняй ёлцы ў Віцебску.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула