БЕЛ Ł РУС

Дзяўчынку, якую шукалі ў Лепельскім раёне, знайшлі патанулай у рацэ

14.03.2012 / 14:22

Шасцігадовую Насту шукалі з 7 сакавіка.

Напярэдадні вечарам мама пасля садка дазволіла ёй пагуляць на вуліцы з сяброўкай. Дзеці пайшлі да ракі Ула, што за 70 метраў ад хатаў. Адна з дзяўчынак правалілася ў прамывіну, і моцнае цячэнне зацягнула яе пад лёд. Шанцаў, што дзяўчынка жывая, не было практычна ніякіх.

Пошукам цела займаліся вадалазы з Віцебска, спецыялісты Новалукомскай і Наваполацкай выратавальных станцый. Пошукавая аперацыя ўскладнялася тым, што з-за невялікай глыбіні вадалазам даводзілася працаваць амаль паўзком пад тоўшчай лёду і пры мінімальнай бачнасці. Цела дзяўчынкі ўсё ж такі знайшлі ўвечары 13 сакавіка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула