БЕЛ Ł РУС

«Прэзідэнт-гатэль» у Мінску адчыніцца ў другой палове года

14.03.2012 / 16:17

У ім будзе VIP-нумар плошчай 500 кв. м з уласнай саунай.

«Прэзідэнт-гатэль», будаўніцтва якога завяршаецца на рагу вуліц Кірава і Энгельса ў сталіцы, прыме першых пастаяльцаў ў другой палове года.

Як расказаў дырэктар РУП «Гатэль «Мінск» Мікалай Жураўскі, цяпер у новым комплексе ідуць мантажныя і аддзелачныя работы. Пасля іх заканчэння спатрэбіцца яшчэ некалькі месяцаў на ўстаноўку і наладку абсталявання, мэблі.

У новым гатэлі будуць два жылыя корпусы ў 11 і 9 паверхаў на 154 нумары, у тым ліку VIP-нумар плошчай 500 кв. м з уласнай саунай.

У гасцініцы размесцяцца 3 рэстараны, 5 бараў, 3 банкетныя залы. Для правядзення буйных мерапрыемстваў прадугледжаны амфітэатр на 600 месцаў, будзе таксама SPA-цэнтр, два басейны (на 10 і 25 м), турэцкая баня, більярдавая, 3-узроўневы падземны паркінг.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула