БЕЛ Ł РУС

Малыя французскія чытанні — 19 сакавіка

19.03.2012 / 09:21

Nashaniva.com

19 сакавіка (панядзелак) у кнігарні «логвінаЎ» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37А) адбудзецца прэзентацыя-чытанне двух сучасных французскіх раманаў: «Магчымасць выспы» Мішэля Ўэльбэка і «Евангелле паводле Пілата» Эрыка-Эманюэля Шміта.

Бяруць удзел і чытаюць перакладчыкі: Зміцер Колас, Андрэй Хадановіч.

Пачатак, а 19-й. Уваход вольны.

У дзень малых чытанняў, для тых, хто купіць разам два раманы, — вялікая зніжка.

Вечарына праводзіцца пад эгідай часопіса «ПрайдзіСвет» (гэта тыя, якія публікуюць перакладную літаратуру).

***

«Магчымасць выспы» — раман аднаго з найбольш чытаных французскіх аўтараў. Мішэль Ўэльбэк ва ўласцівай яму шчырай манеры падымае праблемы кахання і гвалту, смерці і несмяротнасці, усяго, што турбуе сучаснае грамадства.

«Евангелле паводле Пілата» — гісторыя Ешуа, убачаная вачыма рымскага пракуратара, ператвараецца ў напружаны дэтэктыў. Ці хутчэй у духоўны пошук. Яшчэ адзін раман пра Понція Пілата, напісаны яшчэ адным Майстрам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула