БЕЛ Ł РУС

У Мінску затрымана збытчыца метадону

16.03.2012 / 10:02

Супрацоўнікамі аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Заводскага РУУС Мінска сумесна з калегамі з ГУУС Мінгарвыканкама і спецпадраздзялення МУС па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз» затрымана 52-гадовая жыхарка сталіцы. Жанчына захоўвала з мэтай збыту больш як 8 грамаў метадону. Пра гэта паведамілі ў РУУС.

Раней затрыманая да крымінальнай адказнасці не прыцягвалася, зараз нідзе не працуе. Паводле інфармацыі аператыўнікаў, 1 грам метадону яна прадавала за 100–120 долараў.

У дачыненні да затрыманай распачата крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў. Ёй пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула