Саюз пісьменнікаў абураны цыркулярам пра «недапушчэнне беларусіфікацыі»
Сакратарыят грамадскага аб’яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў» выступіў з заявай наконт запіскі для службовага карыстання на імя старшыні Брэсцкага аблвыканкама К. Сумара, «аб спыненні прымусовай беларусіфікацыі».
«Пра якую «прымусовую беларусіфікацыю» можа весціся гаворка, калі паводле апошніх статыстычных дадзеных сітуацыя з беларускай мовай у краіне катастрафічная? Так, у параўнанні з 1999 годам колькасць беларусаў, якія карыстаюцца роднай мовай, скарацілася з 36,70% (ад агульнай колькасці насельніцтва) да 23,43% у 2009 г. За апошнія 15 гадоў колькасць школьнікаў, якія навучаюцца