БЕЛ Ł РУС

«Час таннага шантажу прайшоў»

16.03.2012 / 12:11

ЗП

Мікола Статкевіч упершыню за сем з паловай месяцаў патэлефанаваў жонцы і бацьку.

Прыкладна, а 11 гадзіне былы кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч патэлефанаваў жонцы. Апошні раз званок быў у жніўні летась.

Цяпер Статкевіч знаходзіццца ў турме ў Магілёве. «Радасна было, што голас у яго не памяняўся. Такія самы бадзёры, вясёлы, — кажа Марына Адамовіч. — Як заўсёды кажа, што ўсё нармальна. Шмат чытае і займаецца спортам. Прэса ў Магілёў пачала лепш даходзіць, чым у Шклоў».
Успомніў Мікола пра забарону ўжываць у лістах «асабліва цынічныя выразы» кшталту «жабкі» і «смаўжы».

«Час таннага шантажу палітвязнямі прайшоў», — перадае Марына словы Статкевіча.

Як заўсёды, палітык выказаў занепакоенасць станам лідара «Маладога фронта» Змітра Дашкевіча.

Мікола Статкевіч асуджаны на пяць гадоў калоніі за справу 19 снежня 2010.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула