БЕЛ Ł РУС

Зноў: «Мілан» — «Барселона»

16.03.2012 / 14:05

nn.by

Прайшло лёсаванне 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў.

Сёння ў швейцарскім Ньёне прайшло лёсаванне ¼ фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

Сфармаваныя наступныя пары:

1. «АПОЭЛ» — «Рэал»,

2. «Марсэль» — «Баварыя»,

3. «Бенфіка» — «Чэлсі»,

4. «Мілан» — «Барселона».

Матчы чвэрцьфіналаў пройдуць 27-28 сакавіка і 3-4 красавіка.

Заўважым, што «Мілан» і «Барселона» гулялі разам ў групавым турніры з БАТЭ.
. У сталіцы Каталоніі каманды згулялі 13 верасня 2:2, а ў Мілане "Барселона" 23 лістапада перамагла 3:2.

У паўфіналах сустрэнуцца паміж сабой пераможца 1 і 2; а таксама 3 і 4-й параў. Г.зн. што "Рэал" і "Барселона" тэарэтычна могуць згуляць у фінале.

Фінал Лігі чэмпіёнаў пройдзе 19 мая ў Мюнхене.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула