БЕЛ Ł РУС

Затрымалі актора Клуні + фота

17.03.2012 / 09:37

Паводле інф. агенцтваў

Клуні, яго бацька і некалькі кангрэсменаў былі арыштаваныя ў пятніцу раніцай у Вашынгтоне пасьля мітынгу ля амбасады Судана.

Фота ReutersНягледзячы на заступніцтва Дзярждэпартамента, паліцыя Вашынгтона аштрафавала зорку на 100 даляраў.

Дзярждэпартамэнт ЗША падзяляе занепакоенасць Джорджа Клуні за сітуацыю ў Судане і лічыць, што акцёр скарыстаўся сваіх грамадзянскіх правам, прыняўшы ўдзел у мітынгу каля амбасады гэтай краіны.

Клуні, яго бацька і некалькі кангрэсменаў былі арыштаваныя ў пятніцу раніцай у Вашынгтоне пасьля мітынгу ля амбасады Судана. Пратэстоўцы праігнаравалі тры папярэджанні паліцыі аб недапушчальнасці перасячэння размешчаных ля амбасады загародак, пасля чаго ахоўнікі парадку надзелі на іх кайданкі і правялі ў мікрааўтобус Сакрэтнай службы.

«Мы абсалютна падзяляем занепакоенасць гвалтам у Судане — спадар Клуні ўчора сустракаўся з дзяржсакратаром і прэзідэнтам ЗША», — цытуе Нуланд РІА «Навіны».

Актывісты вінавацілі прэзідэнта Судана Амара Башыра ў падтрыманні гуманітарнага крызісу на мяжы з Паўднёвым Суданам і ў перашкаджанні дастаўцы прадуктаў і медыкаментаў.

Праз гадзіну з невялікім затрыманыя былі адпушчаныя пасля выплаты штрафу за непадпарадкаванне паліцыі ў памеры $ 100.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула