БЕЛ Ł РУС

Януковіч хоча зрабіць расійскую мову другой дзяржаўнай

19.03.2012 / 09:33

Прэзідэнт Украіны спасылаецца на досвед некаторых еўрапейскіх дзяржаваў.

Украіна ў найбліжэйшы час прыме закон аб дзвюх дзяржаўных мовах — украінскай і расійскай. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч у інтэрв’ю ІТАР-ТАСС.

«У гэтым зацікаўлена Украіна, у гэтым зацікаўленыя людзі, у гэтым зацікаўлена насельніцтва, якое размаўляе ў асноўным на дзвюх мовах», — сказаў ён.

Януковіч таксама адзначыў, што «былі перыяды ў дзяржаве, калі дапускаліся перакосы ў моўных праблемах», аднак цяпер гэтай праблемы ва Украіне не існуе і "трэба гэтае пытанне адрэгуляваць на заканадаўчым узроўні».

Януковіч таксама прывёў у прыклад сусветную практыку: «шматлікія еўрапейскія краіны маюць дзвюхмоўе, тры мовы дзяржаўныя і жывуць нармальна, спакойна».

Нагадаем, Януковіч да абрання прэзідэнтам Украіны раней таксама заяўляў аб магчымасці надання расійскай мове статусу другой дзяржаўнай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула