БЕЛ Ł РУС

Марылуізэ Бек: Хуткі расстрэл прыхаваў сапраўдныя матывы злачынства

19.03.2012 / 09:43

«Хуткае знішчэнне доказаў пасля заканчэння працэсу і хуткае прывядзенне ў выкананне прыгавору ў дачыненні да Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва, нягледзячы на міжнародныя пратэсты, закліканы прыхаваць сапраўдныя матывы»,
— такую заяву зрабіла 18 сакавіка Марылуізэ Бек, дэпутат бундэстага ад партыі «Саюз 90/Зялёныя».

Парламентарый указвае «на дамінаванне дзяржаўнай рыторыкі ў каментарыях па працэсе». Ігнаруецца той факт, што расследаванне прычын выбуху ў метро не адпавядала прававым нормам.

Германскі дэпутат назвала сумніўнымі акалічнасці, пры якіх маладыя людзі былі апазнаныя і затрыманыя, да таго ж, абвінаваўчае відэа з метро ўтрымлівала прыкметы мантажу.

«У канчатковым выніку рашэнне было заснавана выключна на прызнаннях, да якіх іх прымусілі», — рэзюмуе Бек.

Яна нагадвае, што ў працэсе суда абвінавачваныя так і не змаглі растлумачыць, што мелі на ўвазе пад «дэстабілізацыяй беларускага грамадства» ў якасці сваёй мэты, а Уладзіслаў Кавалёў і зусім адмовіўся ад сваіх прызнальных паказанняў падчас папярэдняга следства.

Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў былі асуджаныя Вярхоўным судом па крымінальнай справе аб тэракце ў мінскім метро 30 лістапада мінулага года. Канавалаў не абскардзіў рашэнне суда і не звяртаўся з прашэннем аб памілаванні да прэзідэнта. Кавалёў рашэнне суда абскардзіў і прасіў кіраўніка дзяржавы аб памілаванні.

14 сакавіка стала вядома пра тое, што Аляксандр Лукашэнка адмовіўся памілаваць асуджаных. 17 сакавіка высветлілася, што прыгаворы прыведзены ў выкананне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула