БЕЛ Ł РУС

На лячэнне 22-гадовай мастачкі на дабрачынным канцэрце сабралі 12 млн рублёў

19.03.2012 / 15:0

18 сакавіка ў Мінску прайшоў дабрачынны канцэрт.

18 сакавіка ў Мінску прайшоў дабрачынны канцэрт «Добрая нядзеля!», арганізаваны ў падтрымку маладой беларускай мастачкі Стасі Майстрэнкі, якой патрэбны сродкі на лячэнне саркомы лёгкіх.

У канцэрце ўзялі ўдзел Руся, Паліна Рэспубліка, гурты CherryVata Crew, «Сундук» і BosaeSonca.

Спявае Ганна Хітрык (праект "Сундук").

Кошт уваходу на канцэрт быў роўны добраахвотнаму ахвяраванню на лячэнне Стасі Майстрэнкі.
Акрамя таго, падчас мерапрыемства прайшоў аўкцыён-распродаж карцін розных мастакоў і самой Стасі. Усяго арганізатарам удалося сабраць прыблізна 12 млн. рублёў.

Стася Майстрэнка з-за хваробы не змагла прысутнічаць на канцэрце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула