БЕЛ Ł РУС

Штаты пасольстваў ЕС у Беларусі могуць быць скарочаныя

19.03.2012 / 15:05

Пра гэта паведаміў польскі еўрапарламентар Яцак Пратасевіч.

Штаты пасольстваў краін Еўрасаюза ў Беларусі могуць быць скарочаныя да консульскага ўзроўню. Пра гэта паведаміў польскі еўрапарламентар Яцак Пратасевіч 19 сакавіка ў інтэрв’ю радыё RMF FM.

Складана ўявіць, што пасля прывядзення ў выкананне смяротных прысудаў у дачыненні да Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва ў польска-беларускіх адносінах наступіць вясна, сказаў Пратасевіч.

«Трагічнае, шакавальнае і незразумелае рашэнне Лукашэнкі паказала, што ён не зацікаўлены ў супрацоўніцтве з Захадам», — заявіў польскі еўрапарламентар.

Яцэк Пратасевіч чакае, што на працягу бліжэйшага тыдня міністры замежных спраў ЕС прымуць рашэнне аб санкцыях у дачыненні да Беларусі.

У гэтым выпадку «нашы паслы не вернуцца ў Мінск, і можа наступіць нават скарачэнне цяперашняга штата пасольстваў да консульскага ўзроўню», заявіў дэпутат.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула