БЕЛ Ł РУС

Сяргей Каваленка спытаўся ў брата: «Дзе апазіцыя?»

19.03.2012 / 16:53

З актывістам КХП БНФ, які знаходзіцца ў медчастцы турмы на Валадарскага, сёння сустрэўся яго брат Віталь.

Як распавёў Віталь Каваленка, на сустрэчу Сяргей ледзь прыйшоў — ён «выглядае вельмі дрэнна, стан крытычны».

«У апошнія два дні яго абкалваюць. Калі колюць, прывязваюць да ложку рукі, ногі. Ён жа супраць гэтага. А яны яго гвалтоўна пачалі абколваць… Калі колюць, восем чалавек у камеру заходзяць, міліцыянтаў. Плюс яшчэ лекары», — кажа Віталь Каваленка.

Паводле слоў брата, Сяргей кажа, што пасля ўколаў у яго са здароўем стала яшчэ горш. Усю ноч балелі ныркі. Ён пытаўся ў Віталя: «Дзе апазіцыя? Чаму каля СІЗА не правялі ніводнай акцыі, як ён прасіў?»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула