БЕЛ Ł РУС

«Выпрабавальны тэрмін» увядуць для жонак-замежніц у Канадзе

20.03.2012 / 10:01

Урад Канады рыхтуе законапраект аб увядзенні двухгадовага «выпрабавальнага тэрміну» для жонак-замежніц з тым, каб пазбегнуць махлярства пры атрыманні канадскага падданства.

Законапраект прадугледжвае дэпартацыю жанчыны ў выпадку, калі яе шлюб з канадцам працягнецца менш за два гады. У красавіку гэтая ініцыятыва пройдзе этап грамадскіх абмеркаванняў, а законам яна стане ў сярэдзіне гэтага года.

Новаўвядзенне прыйшлося даспадобы арганізацыі «Волга Гёрл», якая займаецца арганізацыяй знаёмстваў па пошце і праз інтэрнэт. Гэтая кампанія пазіцыянуе сябе як найбольш надзейны і эфектыўны спосаб знайсці сабе рускую жонку.

«Няхай яны атрымліваюць візу на ўезд у Канаду, а пасля гэтага двухгадовы выпрабавальны тэрмін быў бы карысным»,
 — сцвярджае прадстаўнік «Волга Гёрл» Марк Скрывенер. На яго думку, новыя правілы дазволяць «легалізаваць» бізнэс па арганізацыі знаёмстваў.

Аднак выканаўчы дырэктар Атаўскай кааліцыі за спыненне гвалту ў дачыненні да жанчын Стэфані Ламацкі лічыць, што

новыя правілы паставяць жонак-замежніц у цяжкую сітуацыю, калі іх мужы-канадцы будуць груба з імі абыходзіцца.

«У гэтай новай ініцыятыве не захаваны баланс. Калі жанчына падвергнецца ў нашым грамадстве грубаму абыходжанню, то мы ведаем, што такі зварот будзе замоўчвацца праз боязь дэпартацыі», — сцвярджае Стэфані Ламацкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула