БЕЛ Ł РУС

Памерла Людміла Пастаялка

7.03.2007 / 14:11

Уначы на 7 сакавіка памерла Людміла Пастаялка — старшыня Сталай камісіі Савету Рэспублікі па дэмаграфічнай бясьпецы і сацыяльным разьвіцьці, экс‑міністарка аховы здароўя Беларусі, маці галоўнага доктара Рэспубліканскай больніцы ўпраўленьня справамі прэзыдэнта Ірыны Абельскай. Нэкралёг з гэтым паведамленьнем атрымалі па факсе дзяржаўныя газэты.

Уначы на 7 сакавіка памерла Людміла Пастаялка — старшыня Сталай камісіі Савету Рэспублікі па дэмаграфічнай бясьпецы і сацыяльным разьвіцьці, экс‑міністарка аховы здароўя Беларусі, маці галоўнага доктара Рэспубліканскай больніцы ўпраўленьня справамі прэзыдэнта Ірыны Абельскай.

Нэкралёг з гэтым паведамленьнем атрымалі па факсе дзяржаўныя газэты.

У прыёмнай Сталай Камісіі Савету Рэспублікі па дэмаграфічнай бясьпецы і сацыяльным разьвіцьці «Салідарнасьці» пацьвердзілі факт сьмерці Людмілы Андрэеўны Пастаялкі.

— Гэта здарылася сёньня ўначы, у больніцы. Яна хварэла, — сказала сакратарка.

Пахаваньне Людмілы Пастаялкі адбудзецца 9 сакавіка. Разьвітаньне — з 10.00 да 12.00 у канцэртнай залі «Менск». Адпяваньне — у 13.30 у Доме міласэрнасьці.

Варта адзначыць, што чуткі пра хваробу Людмілы Пастаялкі хадзілі даўно. Таксама ў размовах гучала, што ў сувязі з хваробай яна пакінула пост міністра аховы здароўя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула